“Хімія ў сучасным грамадстве”

20 сакавіка ў межах вывучэння курса “Асновы сучаснага прыродазнаўства” дацэнтам каф. філасофіі і СГД  В.А. Адзіночанкам ў групе Г-11 было праведзена выхаваўчае мерапрыемства экалагічнай накіраванасці. Спачатку студэнты напісалі невялікае эсэ на тэму “Хімія ў сучасным грамадстве”, а потым абмеркавалі праблему станоўчана ўплыву хіміі на жыццё сучаснага чалавека (новыя матэрыялы, лекі, развіццё прамысловасці, павышэнне ўрадлівасці і г.д.), а таксама тых магчымых негатыўных наступстваў, якія нясе ў сабе хімія (забруджванне прыроды, атручванне арганізму, выкарыстанне  ў ваенных канфліктах і г.д.). Студэнты праявілі  самастойнасць у  выказваннях і прыводзілі прыклады з асабістага жыцця. Відавочная карысць карысць такіх абмеркаванняў заключаецца ў фарміраванні светапогляднай пазіцыі маладых людзей.