Навукова-практычная канферэнцыя "Гісторыя і сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны: праблемы вывучэння і выкладання"

[gallery link="file" order="DESC" columns="2" orderby="rand"]

21 лістапада з нагоды юбілея гістарычнага факультэта адбылася Навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя і сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны: праблемы вывучэння і выкладання”. Яе праграма ўключае каля 60 дакладаў. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся рэктар ўніверсітэта, член-карэспандэнт НАН Беларусі А. У. Рагачоў. З віншаваннямі ў адрас гістарычнага факультэта выступілі госці, якія прыбылі на юбілейныя мерапрыемствы з іншых ВНУ. Удзельнікам канферэнцыі і гасцям быў прадстаўлены стэнд, на якім 70-гадовая гісторыя факультэта была адлюстравана ў фотадакументах.