РЫЦАРСКІ ЛАГЕР ВА ЎНІВЕРСІТЭЦКІМ ДВОРЫКУ

[gallery link="file" order="DESC" columns="2" orderby="rand"]

18 чэрвеня 2015 г. ва ўніверсітэцкім дворыку паміж карпусамі №2 і №3 адбылося адкрыццё рыцарскага лагера, пад кіраўніцтвам выкладчыка гістарычнага факультэта Антона Паўлавіча Шыляева і таварыства "Белы Крыж", пры актыўным уделе супрацоўнікаў і студэнтаў гістарычнага факультэта. Адкрыццё прымеркавана да юбілея Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, якое святкуецца ў гэтыя дні. Наведвальнікі лагера маглі азнаёміцца з узорамі сярэднявечных рамёстваў, адзення, ежы, зброі, паглядзець на рыцарскія дуэлі.