
10-11 лістапада на гістарычным факультэце адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Праваслаўе ў грамадскім жыцці: традыцыі і сучаснасць". На пленарнам паседжанні выступілі: прафесар кафедры агульнанавучных і гуманітарных дысцыплін МІТСО Айзенштадт А.Л., доктар педагагічных навук, прафесар Кадол Ф.В., кандыдат гістарычных навук, дацэнт Чаропка С.А., кандыдат гістарычных навук, дацэнт Верамееў С.Ф.
Працавалі наступныя секцыі: царква і дзяржава: гісторыя ўзаемаадносін і перспектывы, культурныя традыцыі Гомельскага рэгіёна і праваслаўная царква, пытанні фарміравання ўсебакова развітай асобы ў сучасным вучэбна-выхаваўчым працэсе.
Таксама быў праведзены круглы стол "Грамадзянскі шлюб: каханне без абавязкаў", на якім прысутлічалі прадстаўнікі царквы, студэнты, выкладчыкі. Мадэратарам круглага стала быў айцец Вадзім (Качан). Тэма выклікала вялікі інтарэс у моладзі.

- Войдите, чтобы оставлять комментарии