
22 сакавіка 2016 г. група студэнтаў гістарычнага факультэта на базе абласной універсальнай бібліятэкі прыняла ўдзел у прэзентацыі выдання “Гомельшчына ўнікальная”. Галоўным арганізатарам гэтага праекта з’яўляецца газета і выдавецтва “Гомельская праўда”. Таму альбом прадстаўляў галоўны рэдактар “Гомельскай праўды”, дэпутат Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі С. М. Бяспалы. На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі аблвыканкама, пі навуковай грамадскасці, краязнаўцы. Выступоўцы высока ацанілі выданне, адзначылі яго ролю ў папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Гомельскай вобласці.
[gallery link="file" order="DESC" columns="2" orderby="title"]
- Войдите, чтобы оставлять комментарии