УКРАIНА I ПОЛЬШЧА: ГIСТАРЫЧНАЕ СУСЕДСТВА

Выкладчыкі гістарычнага факультэта М.М. Мязга і А.М. Дуброўка прынялі ўдзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі "Украіна і Польшча: гістарычнае суседства", якая адбылася 19 - 20 мая 2017 г. на базе Вінніцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Кацюбінскага (Украіна). У аўтарытэтным навуковым форуме прынялі ўдзел каля 120 даследчыкаў з некалькіх краін. Абмяркоўваліся актуальныя праблемы гісторыі народаў - суседзяў Усходняй Еўропы. М.М. Мязга выступіў на плянарным пасяджэнні канферэнцыі з дакладам, прысвечаным гісторыі польска-савецкай вайны 1919 - 1920 гг. , даклад А.М. Дуброўка, у якім разглядалася палітыка Вялікабрытаніі ў адносінах да ўсходнееўрапейскага рэгіёна ў пачатку 1920-х гг., выклікаў вялікую цікавасць у удзельнікаў секцыйнага пасяджэння. Для ўдзельнікаў канферэнцыі была арганізавана цікавая экскурсійная праграма.

[gallery link="file" order="DESC" columns="2" orderby="title"]