
Вiншуем Андрэя Кулеша, студэнта 4 курса з перамогай у лiтаратурным конкурсе!
14 снежня ў культурніцкай прасторы "Тартак" прайшло заключнае ў 2018 годзе паседжанне кіроўнага органа ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". У праграме было некалькі важных пунктаў, сярод якіх — уганараванне лаўрэатаў Літаратурнага конкурса "Экслібрыс", які сёлета быў прысвечаны знакавай падзеі — 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дыпломам І ступені быў уганараваны Зміцер Астроўскі, дыпломам ІІ ступені — Андрэй Кулеш, дыпломам ІІІ ступені — Яўген Аснарэўскі. Заахвочвальныя дыпломы журы прызначыла Марыі Шэбанец і Паўлу Бракаву.
https://lit-bel.org/news/adbylosya-snezhanskae-pasedzhanne-rady-sbp/
- Войдите, чтобы оставлять комментарии