УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ПАМЯТНАГА ЗНАКА ДА ЎЗ’ЯДНАННЯ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ З БССР

12 верасня ў аграгарадку Ленін Жыткавічскага раёна адбылася серыя мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства. На іх прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці і горада Гомеля. Дадзены населены пункт быў адным з першых у Заходняй Беларусі, у які ўступіла Чырвоная Армія ў час вызваленчага паходу ў верасні 1939 г.

У аг. Ленін адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака, які прысвечаны ўз’яднанню Заходняй Беларусі з БССР. Удзельнікі мерапрыемства пасадзілі дрэвы ў скверы “Народнага адзінства”. Таксама працавала дыялогавая пляцоўка. Сярод ўдзельнікаў мерапрыемстваў у аг. Ленін быў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі М.М. Мязга. На дыялогавай пляцоўцы, дзе абмяркоўвалася значэнне падзей восені 1939 г. у гісторыі Беларусі і для яе сучаснага развіцця, ён выступаў адным з экспертаў.

http://gsu.by/ru/node/6990

[gallery columns="2" size="medium" link="file" ids="15419,15420"]