З 22 па 26 студзеня ва ўніверсітэце праходзіла спартакіяда работнікаў "Здароўе 2024". Спаборніцтвы праводзіліся па наступных відах спорту: настольны тэніс, шашкі, дартс, валейбол, шахматы, боўлінг і бадмінтон. Ва ўсіх іх паўдзельнічалі нашы спартсмены. Нават той факт, што сабраць цэлую волейбольную факультэцкую каманду не ўдалося, не перашкодзіў В. У Друзянок атрымаць задавальненне ад любімай гульні ў складзе зборнай каманды розных структурных падраздзяленняў універсітэта.
У камандзе былі прадстаўлены ўсе нашы "адзінкі": і кафедры, і дэканат. Найбольшай актыўнасцю вызначылася кафедра міжкультурных камунікацый і міжнароднага турызму.
Лепшы вынік, адзначаны адпаведнай граматай і сертыфікатам ва ўнівермаг "Гомель" ад прафкама ўніверсітэта, паказала намеснік дэкана па спартыўна-масавай рабоце Швайлікава Наталля Уладзіміраўна ў спаборніцтвах па бадмінтоне. Аднак добры настрой застаўся ва ўсіх удзельнікаў. Тым больш, кожны з іх атрымаў памятны медаль: хтосьці на цырымоніі закрыцця спартакіяды, хтосьці (былі заняткі) у прафкаме.
Засталося назваць нашых спартсменаў і выказаць шчырыя спачуванні тым, хто жадаў, але з-за занятасці не здолеў прыняць удзел у спартакіядзе.
Каманду факультэта склалі: Арцюшко Мікалай Аляксандравіч, Друзянок Вольга Уладзіміраўна, Лазоўская Таццяна Вітальеўна, Лешчанка Лідзія Аляксандраўна, Паўлавец Аляксей Дзмітрыевіч, Пачынок Таццяна Віктараўна, Цацарын Вячаслаў Уладзіміравіч, Чарнякова Яўгенія Анатольеўна, Шарамецьева Анастасія Юр'еўна, Шыляеў Антон Паўлавіч.
Капітан каманды Цацарын В. У.
[gallery link="file" ids="15785,15786,15787,15788,15789,15790,15791,15813,15814"]
- Войдите, чтобы оставлять комментарии